Турцыя: з-пад завалаў дасталі немаўля


Двухтыднёвае немаўля ўдалося выратаваць з-пад завалаў жылога дому турэцкім ратавальнікам. Дзіця правяло там сорак восем гадзінаў.

Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы, аднак з кожнаю гадзінаю надзеі на тое, што ўдасца знайсці ахвяраў землятрусу жывымі, становіцца менш. Паводле апошняй інфармацыі, пад заваламі загінулі 366 чалавек, тысячы згубілі дамы, больш за тысячу – параненыя.

“Мы чакалі сорак восем гадзінаў, – гаворыць адзін са сваякоў дзіцяці. – Спадзяюся, што ўдасца выратаваць таксама маці”.

Паводле афіцыйнае інфармацыі, у выніку землятрусу, што адбыўся ў нядзелю, былі знішчаныя больш за 2000 будынкаў. Сейсмолагі зарэгістравалі больш за 20 падземных штуршкоў, магутнасць некаторых з іх перавышала 7 балаў.

belsat.eu

Стужка навінаў