Барысаў: затрыманы журналіст (Абноўлена)


Міліцыянты затрымалі незалежнага журналіста Аляксандра Зянкова, які працуе з “Белсатам” ды сайтам http://ex-press.by, падчас выканання прафесійных абавязкаў. Журналіста выпусцілі праз чатыры гадзіны.

Аляксандр Зянкоў рыхтаваў матэрыял пра страйк працаўнікоў барысаўскай спецаўтагаспадаркі. Тыя другі дзень не выходзяць на працу, патрабуючы падвышэння заробкаў. Як вынік, другі дзень з жылых дамоў не вывозіцца смецце.

“Аляксандра затрымалі нібыта дзеля спраўджвання асобы ды паведамілі, што а 12-й выпусцяць з пастарунку. Ягоны тэлефон цяпер адлучаны”, – паведаміла “Белсату” у першыя гадзіны пасля затрымання жонка журналіста Вікторыя. Затрымліваў Зянкова маёр Барысаўскага РУУС Волкаў.

Гэта не першы выпадак ціску на журналіста ў боку праваахоўных органаў. У ліпені Зянкова затрымалі нібыта за супраціў міліцыі, калі той рыхтаваў матэрыял пра маўклівыя пратэсты. Падчас арышту Аляксандр Зянкоў трымаў галадоўку.

belsat.eu

Стужка навінаў