Ці пачуе Канстытуцыйны суд канстытуцыйныя патрабаванні?


У Канстытуцыйны суд пададзены зварот з просьбаю разгледзець “антырэвалюцыйныя” папраўкі ў заканадаўства. “Я думаю, што яны супярэчаць канстытуцыі – і дакладна супярэчаць міжнародным забавязанням Беларусі ў межах АБСЕ і ААН. У іх (Канстытуцыйнага суда. – belsat.eu) ёсць шанец папрацаваць”, – заявіў Андрэй Сушко, юрыст руху “За свабоду”.

Савет Рэспублікі ўхваліў сярод іншага папраўкі ў закон аб масавых акцыях. Згодна з новым законам, любы збор грамадзянаў мусіць быць санкцыянаваны ўладамі, гэтае патрабаванне тычыцца нават флэшмобаў, а таксама акцыяў, арганізаваных з выкарыстаннем інтэрнэту. Арганізатарам да атрымання дазволу на правядзенне акцыі забаронена паведамляць пра час і месца яе правядзення. Акрамя таго, арганізатарамі не могуць быць асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку правядзення такой акцыі на працягу года з моманту накладання адміністратыўнага спагнання.

“Калі папраўкі пройдуць праз Канстытуцыйны суд, а потым будуць падпісаныя прэзідэнтам, усё бяспраўе, што адбывалася да 19 снежня і пазней, проста будзе ўзаконенае. І ўлады будуць мець легальны механізм выкарыстоўваць усю рэпрэсіўную машыну супраць беларускага народу”, – заявіў Андрэй Сушко ў інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”.

belsat.eu

Стужка навінаў