Акцыя салідарнасці з палітвязнямі


24 кастрычніка на плошчы сабралася каля двух дзясяткаў удзельнікаў. Партрэтаў палітзняволеных яны не трымалі і лозунгаў не выкрыквалі.

Затрыманы толькі каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі, які прыйшоў на плошчу з мегафонам і спрабаваў сабраць каля сябе людзей.

19:35
Нешматлікія ўдзельнікі акцыі ды журналісты разыходзяцца.

19:29
Васіль Парфянкоў таксама паспрабаваў пагутарыць з журналістамі, аднак Ігар Яўсееў адвёў яго ў бок і настойліва параіў ехаць дадому. Актывіст паслухаўся.

19:16
На плошчы каля дзясятка чалавек, але нават яны стаяць адасобленымі групкамі. Пакуль міліцыя ім не перашкаджае.

19:12
Журналісты бяруць інтэрв’ю ў Алены Ліхавід. З’явіўся намеснік старшыні ГУУС Ігар Яўсееў і пагражае забраць маці палітвязня ў пастарунак, бо яна «парушае закон». На просьбу ўдакладніць артыкул, які парушыла жанчына, Яўсееў адказаў: «У міліцыі патлумачаць». Аднак пакуль нікога болей не затрымалі.

19:08
На плошчу прыйшоў Максім Вінярскі. Ён абвесціў акцыю бестэрміноваю. Пасля гэтага яго завялі ў аўтобус і павезлі ў пастарунак.

19:00
Кастрычніцкая плошча пакуль практычна пустая. Прыйшла маці былога палітвязня Мікіты Ліхавіда Алена і памілаваны ўдзельнік падзеяў на Плошчы 19 снежня Васіль Парфянкоў.

18:45
На плошчы дзясяткі асобаў у цывільным, правяраюць усіх з торбамі і заплечнікамі. Каля выхаду з метро затрыманы хлопец з вУдаю. Ён заяўляе, што не ёсць удзельнікам акцыі, аднак міліцыянты завялі яго у пераход і зараз правяраюць дакументы.

Папярэдняя акцыя салідарнасьці адбылася ў пятніцу, 21 кастрычніка. У ёй прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. Трое ўдзельнікаў былі затрыманыя, двое зь іх: Аляксандр Валацевіч і Сяргей Чаравяк — асуджаныя на 7 і 5 сутак адміністрацыйнага арышту адпаведна.

belsat.eu
https://youtu.be/FmJWXpm-_2I

Глядзі таксама
Каментары