Дакументальны фільм «Днюка» ўзнагародзілі ў Познані


Дакументальны фільм «Днюка», зняты Андрэем Куцілам і Аляксандрам Налівайкам, атрымаў першую ўзнагароду падчас IV Міжнароднага фестывалю дакументальных фільмаў «TRANZYT» у Познані (Польшча).

«Днюку» ўганаравалі ў катэгорыі «Найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм». Гэтая пятая ўзнагарода для беларускіх дакументалістаў. Раней фільм адзначылі на фестывалях у Львове (Украіна), Кошыцэ (Славаччына), а таксама два разы на фестывалі «Лістапад» у Менску.

Пра фільм

Дакументальны фільм «Днюка» распавядае пра звычайную палескую вёску. У малой хаце, аздобленай даматканымі ручнікамі, сядзяць побач бабуля з дзядком: Антаніна Астапава і дзед Віктар. Ён п’е і пытаецца, навошта чалавек жыве на свеце. Узімку сумна – але калі прыходзіць вясна, прырода адраджаецца, а разам з ёю – людзі ды жывёла. Жыццё працягваецца, але бабуля цяжка ўздыхае. Гэта вельмі маляўнічы і натуралістычны вобраз мікракосмасу людзей старога веку. Часам смешны, часам – журботны.

Націсніце тут каб паглядзець фільм «Днюка» на сайце тэлеканалу.

Стужка навінаў