Свежая ідэя: Тыдзень ШОСу ў Менску


Правесці яго заклікае група актывістаў з “Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку”.

Сеткавыя рэвалюцыянеры прапануюць арганізаваць невялікую сустрэчу і зрабіць серыю фотаздымкаў на фоне вядомых месцаў свайго гораду з пасланнем да Лукашэнкі. “Памятайце, толькі адсутнасць думкі ды нашая бяздзейнасць дазваляе Лукашэнку хлусіць пра тое, што ў нашай краіне ўсё добра, і хлусіць, што 70 % з нас давяраюць яму! Давайце пакажам яму, што мы не абыякавыя і мы супраць! Толькі ШОС!”

Фотаздымкі можна дасылаць e-mail: revolutionbelarus@gmail.com.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары