Новыя арышты: за акцыю салідарнасці з палітвязнямі


Двое затрыманых у мінулую пятніцу ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі, якая праходзіла на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, асуджаныя да адміністратыўнага арышту: Аляксандр Валанцэвіч – на 7 дзён, Сяргей Чаравяка – на 5 дзён.

Як паведамляла прэс-служба ГУУС Менскага гарвыканкаму, працаўнікі міліцыі ў мінулую пятніцу затрымалі трох удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы.

У прэс-службе паінфармавалі, што на дваіх з іх складзеныя адміністратыўныя пратаколы паводле арт.23.34 КаАП – “Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавага мерапрыемства або пікетавання”.

Як заявілі ў ГУУС, у мінулую пятніцу на Кастрычніцкай плошчы “для правядзення несанкцыянаванай акцыі сабраліся 8 чалавек. Іхныя дзеянні прыбылі асвятляць 35 прадстаўнікоў айчынных і замежных сродкаў масавай інфармацыі”.

Паводле Сяргея Чаравякі, жанчыну, затрыманую разам з імі, адпусцілі ў той жа дзень.

belsate.eu

Стужка навінаў