Турцыя: землятрус забіў больш за тысячу чалавек


Каля тысячы чалавек загінулі ва ўсходняй частцы Турцыі ў выніку магутнага землятрусу. Дзясяткі жылых дамоў, у тым ліку і шматпавярховікі, разбураныя.

Каля дзесяці будынкаў рухнулі ў горадзе Ван, яшчэ каля трыццаці – у суседнім рэгіёне Эрджыш. Пра гэта заявіў журналістам прэм’ер-міністр Турцыі. Сотні ратаўнікоў і мясцовых жыхароў цяпер разбіраюць завалы ў надзеі выратаваць людзей. У горадзе Ван дзясяткі чалавек шпіталізавалі.

Сейсмолагі зарэгістравалі больш за 20 падземных штуршкоў, магутнасць некаторых з іх перавышала 7 балаў.

belsat.eu

Стужка навінаў