ТБМ перакладзе ПДР


На бліжэйшыя паўгода прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» запланавалі рэалізацыю трох маштабных праектаў, скіраваных на папулярызацыю беларускай мовы.

Паводле старшыні арганізацыі Алега Трусава, адзін з праектаў мае краязнаўчы кірунак, фінансуецца Злучанымі Штатамі ды падтрыманы Міністэрствам культуры. «Гэта вялікі праект у Менску ды рэгіёнах, будзе зладжаны краязнаўчы фестываль і краязнаўчая канферэнцыя», – дадаў ён.

«Другі праект – выданне зборніку Правілаў дарожнага руху (ПДР) па-беларуску. І трэцяе – гэта інтэрнэт-партал. Гэтыя тры вялікія праекты запланаваныя на бліжэйшыя паўгода», – распавёў Алег Трусаў.

Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны ўтварылася ў 1989 г. Сябрамі кіроўнага органу – Рэспубліканскай рады ТБМ – у свой час былі прадстаўнікі беларускай эліты, вядучыя навукоўцы, пісьменнікі: Максім Танк, Барыс Сачанка, Фёдар Янкоўскі, Васіль Быкаў, Янка Брыль ды іншыя. Мэта дзейнасці ТБМ – наданне беларускай мове рэальнага дзяржаўнага статусу і абарона правоў беларускамоўнага насельніцтва краіны.

belsat.eu

Стужка навінаў