Што адбываецца з незалежнаю беларускаю культураю?


https://youtu.be/4zLt5TuDYM4
У менскай галерэі «Ў» альманах сучаснага беларускага мастацтва «pARTisan» і польскі культурны часопіс «Kultura Enter» прэзентавалі супольны праект «Рапарт аб стане незалежнай беларускай культуры і НДА».

Беларускія арт, кіно, тэатр, музыка і літаратура, дзейнасць незалежных арганізацыяў, праваабаронцаў, праблемы адукацыі і гендэру ў Беларусі – усё гэта ўвабраў у сябе супольны зборнік. Аўтарамі артыкулаў выступілі Вацлаў Арэшка, Лявон Баршчэўскі, Алесь Бяляцкі, Артур Клінаў, Тамара Мацкевіч, Андрэй Расінскі ды іншыя вядомыя асобы.

«Атрымалася сур’ёзная кніжка, у якую ўвайшлі каля трыццаці аналітычных тэкстаў пра тое, што адбываецца ў сучаснай беларускай культуры і грамадстве», – гаворыць адзін з кіраўнікоў праекту, мастак і пісьменнік Артур Клінаў.

«Гэта своеасаблівы зрэз беларускай культуры, а таксама ёсць некалькі тэкстаў, дзе палякі расказваюць, як яны бачаць сучасную Беларусь», – дадаў кіраўнік праекту з польскага боку, галоўны рэдактар часопісу «Kultura Enter» Павэл Ляўфэр.

На гэтай жа сустрэчы адбылася прэзентацыя чарговага выдання часопісу «pARTisan», прысвечанага мастацкаму асяродку Любліна.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары