Андрэй Казакевіч: Змены ў законах як рыхтаванне да выбараў


“Не думаю, што самыя змены могуць несці нейкія пагрозы грамадству. Фактычна сітуацыя вызначаецца не столькі нарматыўнымі актамі, колькі пытаннем палітычнае мэтазгоднасці. Беларуская палітычная гісторыя апошняга дзесяцігоддзя паказвае, што калі трэба парушыць нейкую норму, то яна парушаецца”, – заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат” Андрэй Казакевіч, дырэктар Інстытуту палітычных даследаванняў «Палітычная сфера».

Гэтак, згодна з папраўкамі, якія ўхваліў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, замежнае фінансаванне недзяржаўных арганізацыяў падпадае пад крымінальную адказнасць. Любы збор грамадзянаў мусяць санкцыяваць улады, гэтае патрабаванне тычыцца нават флэшмобаў, а таксама сустрэчаў, зладжаных з выкарыстаннем інтэрнэту. Арганізатарам да атрымання дазволу на правядзенне акцыі забараняецца паведамляць пра час і месца яе правядзення. Акрамя таго, арганізатарамі не могуць быць асобы, якія дапусцілі парушэнне парадку правядзення такой акцыі цягам года з моманту накладання адміністратыўнага спагнання.

“Я гэта бачу як этап рыхтавання да наступных выбараў у парламент, што маюць адбыцца ўвосень наступнага года. Звычайна за год пачынаецца рыхтаванне, прымаюцца пэўныя акты, робяцца заявы”, – падкрэсліў Андрэй Казакевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў