Затрыманы Аляксандр Валанцэвіч абвесціў галадоўку ў ізалятары


Затрыманы падчас акцыі салідарнасці з палітзняволенымі 21 кастрычніка сябра грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Аляксандр Валанцэвіч застаецца ў турме на Акрэсціна ў Менску.

Пра гэта паведаміла праваабаронца Анастасія Лойка. Паводле яе інфармацыі, на знак пратэсту супраць свайго незаконнага затрымання Валанцэвіч абвесціў галадоўку.

Чакаецца, што судзіць яго будуць 24 кастрычніка а 10-й гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску.

Разам з тым, зазначыла Лойка, усіх прэвентыўна затрыманых напярэдадні акцыі актывістаў: Максіма Вінярскага, Андрэя Молчана і Ігара Кудлаева – каля 20-й гадзіны вызвалілі з пастрункаў. Усіх іх дапыталі ў якасці сведак у розных крымінальных справах. Фёдара Мірзаянава адпусцілі з 5-й клінічнай больніцы Менску, куды даставілі з аддзялення міліцыі, бо яму моцна балела галава.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары