Як гэта было. Акцыя салідарнасці з палітзняволеннымі


https://youtu.be/lKuMM4dTe9E
На Кастрычніцкай плошчы ў Менску скончылася акцыя „Салідарныя з палітвязнямі”, якую арганізавала грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь».

Як перааде карэспандэнтка „Белсату”, акцыя сабрала 30-40 чалавек і шмат журналістаў. Прыйшлі маці журналісткі Ірыны Халіп, Люцына Бальзацкая, маці Андрэя Саннікава, а таксама былыя палітвязні – Ілля Васілевіч і Васіль Парфянкоў.

Вакол плошчы застаюцца аўтобусы са спецназам. Адзін з актывістаў, Аляксандр Валанцэвіч, падчас акцыі прамаўляў у мегафон, што ў турмах знаходзяцца 15 палітзаняволеных. Праваахоўнікі схапілі яго і павялі да мікрааўтобусу. Людзі спрабавалі яго адбіць, але не атрымалася. Ён быў арыштаваны і вывезены ў няведамым напрамку.

Намеснік намеснік начальніка ГУУС Менгарвыканкама Ігар Яўсееў прызываў людзей разысціся і забараняў журналістам браць інтэрв’ю.

Перакрыты доступ да сайтаў „Беларускі Партызан”, „Хартыя 97”, „Радыё Свабода”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары