Парыж: першы сіеста-бар


У французскай сталіцы распачаў працу «Zzz zen bar», у якім можна расслабіцца і адпачыць пасярод напружанага дня. Шматузроўневае памяшканне, што месціцца ў ажыўленым квартале Парыжу, абсталяванае ложкамі і фатэлямі для масажу ўсяго цела.

«Сон можа павысіць ваш энергетычны ўзровень. Мэта нашай працы ў тым, каб палепшыць стан людзей, стомленых жыццём або працаю», – гаворыць уласнік бару Крыстоф Шансаван.

Наведнік можа выбраць розную працягласць прыемнага адпачынку: ад 15-хвіліннага да 45-хвіліннага. Каштуе паслуга ад 12 да 27 еўраў.

«Я працую ў банку і скарыстоўваю любую магчымасць, каб прыйсці сюды і расслабіцца. Асабліва цяпер, у часы крызісу», – распавядае сталы кліент бару Мішэль.

belsat.eu

Стужка навінаў