Ваенная істэрыка ў Расеі. Кожны другі верыць у вайну з НАТА


54% грамадзянаў Расеі лічаць, што цяпер існуе «рэальная пагроза пачатку маштабнай вайны паміж Расеяй і краінамі НАТА».

37% упэўненыя, што такой вайны ў бліжэйшы час не будзе, астатнія не маюць меркавання на гэты конт, піша kommersant.ru са спасылкай на сацыялагічнае даследаванне Фонду «Грамадская думка».

Часцей за іншых у пагрозу вайны вераць грамадзяне з нізкім даходам, жыхары гарадоў з насельніцтвам менш за 1 млн. і расейцы сталага ўзросту, а таксама маладыя людзі з вышэйшай адукацыяй.

Не вераць у пагрозу вайны расейцы ва ўзросце ад 31 да 45 гадоў, жыхары сталіцы і гарадоў-мільённікаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў