Новая рэлігія ў Францыі


Для новага культу ўжо пабудаваная капліца – імя “Маці Божай Рэгбі”, адмыслова абсталяваная ў спартовым стылі, а мясцовыя фанаты гульні моляцца за перамогу сваёй каманды на чэмпіянаце свету ў нядзелю.

Паўднёва-заходняя частка Францыі – адна з тых нешматлікіх у Еўропе, дзе дзеці хочуць вырасці не зоркамі футболу, а чэмпіёнамі рэгбі. У рэгіёне месціцца большасць французскіх клубаў рэгбі.

Афіцыйна праводзіцца толькі адна імша на год, аднак кожны, хто цікавіцца рэгбі, можа патэлефанаваць і памаліцца за каманду.

Мясцовы святар Жыльбэр Лявінь 19 кастрычніка правёў службу ў капліцы перад двума гульцамі-ветэранамі: “Я не збіраюся варажыць. Гэта напраўду вялікая гульня, і я спадзяюся, што найлепшая каманда пераможа”. Ён дадае, што заўзее за сваю каманду, аднак ніколі не моліцца толькі за Францыю, бо вырашыць вынік гульні можа адно Бог.

Былы капітан французскай дружыны рэгбі Бэнуа Дага, які шэсцьдзесят разоў гуляў за сваю краіну і дапамог знайсці сродкі на аднаўленне капліцы, кажа: “Я мяркую, што калі французы прыкладуць вялікія намаганні цягам першых дваццаці хвілінаў матчу, перамога будзе за намі. Тое, як пачнецца гульня, можа мець вырашальнае значэнне”.

На алтары капліцы ляжаць кнігі наведнікаў, у якіх фанаты просяць Бога ўсміхнуцца французскай камандзе ў нядзельнай гульні.

Сусветна вядомыя гульцы рэгбі аддалі свае майкі ў капліцу, і цяпер яны там побач з абуткам і мячамі. Вітраж капліцы адлюстроўвае сцэны з гульні, а малы Ісус трымае мяч.

belsat.eu

Стужка навінаў