Сяргей Балыкін у «Гарачым каментары»


Ад сёння афіцыйны курс долара – 8680 рублёў. Гэтак заяўленае ўладамі аб’яднанне асноўнай і дадатковай сесіі на біржы пацвердзіла афіцыйную дэвальвацыю рубля ад пачатку года на 189 % – абсалютны сусветны рэкорд.

Паводле эканаміста, цяперашні курс долара склаўся такім чынам, што Нацбанк фактычна не мог на яго паўплываць.

“У дзяржавы ўжо проста няма грошай на гэта, а да таго ж давялося б шмат на каго націснуць. Улады пайшлі на такі крок, каб атрымаць нейкія пазыкі – найперш ад МВФ”, – кажа Сяргей Балыкін.

Разам з гэтым нельга назваць свабоднага коштаўтварэння курсу долара рынкавым крокам. Нацбанк надта доўга выкарыстоўваў адміністратыўны рэсурс і стрымліваў кошт валюты. Сённяшнія захады выкліканыя адсутнасцю іншага выйсця.

Пагатоў не выключаныя і традыцыйныя, не зусім эфектыўныя шляхі выйсця з крызісу. Сяргей Балыкін лічыць цалкам магчымым наступнае павелічэнне грашовай масы.

“Народ будзе сваім страўнікам адчуваць наступствы гэтай палітыкі ды пойдзе да ўладаў з патрабаваннем кампенсаваць гэтыя выдаткі. І цалкам магчыма, што дзяржава будзе друкаваць грошы, але тады гэтыя грошы прыйдуць на рынак – што толькі павялічыць кошт замежнай валюты”, – мяркуе эканаміст.

belsat.eu

Стужка навінаў