У Мексіцы клоўны пратэставалі супраць гвалту


У сталіцы Мексікі адбыўся парад клоўнаў, якія адзначалі 16-ю гадавіну падпісання Міжнароднага пагаднення паміж клоўнамі.

Больш за 200 чалавек апрануліся ўчора ў касцюмы клоўнаў, каб прайсці па вуліцах Мехіка і адзначыць угодкі падпісання пагаднення, якое ставіць за мэту выклікаць павагу да людзей, што займаюцца гэтым няпростым відам мастацтва. Каляровым шэсцем клоўны з Перу, Нікарагуа, Гватэмалы, Сальвадору, Коста-Рыкі, Пуэрта-Рыка, ЗША і Мексікі пратэставалі супраць гвалту ў свеце.

Клоўн з Сальвадору Колін заявіў: «У маёй краіне высокі ўзровень рознага кшталту злачынстваў. Мы хочам змяніць гэтую сітуацыю ўсмешкамі, каб сум стаўся радасцю!»

«Мы хочам, каб быў мір ува ўсім свеце, каб быў мір на нашай зямлі, з нашымі дзецьмі. Калі ласка, менш гвалту!» – заклікаў клоўн Качэтын.

Паводле звестак Лацінаамерыканскай асацыяцыі клоўнаў, у Мексіцы прыблізна 10 тыс. прафесійных клоўнаў, 3 тыс. з якіх – жанчыны.

belsat.eu

Стужка навінаў