Неўралагічныя захворванні пачалі лячыць он-лайн


Лячэнне адбываецца дзякуючы адмысловаму абсталяванню – тэлекансультацыйным модулям з відэакамерамі высокага распазнавання, якія ўсталёўваюць побач з пацыентам. Пра гэта 19 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў загадчык кафедры нервовых і нейрахірургічных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту, прафесар Аляксандр Фядулаў.

Эксперт праводзіць кансультацыю пры дапамозе камп’ютара. «Асаблівасць модуля заключаецца ў тым, што эксперт можа кіраваць відэакамераю, якая месціцца на апараце. Модуль зроблены ў асаблівым рэжыме, які дазваляе размяшчаць яго ў аперацыйнай, апрацоўваць дэзынфекцыйным растворам, размяшчаць у палаце рэанімацыі. Ён пераносны і дастаткова лёгкі», – патлумачыў Аляксандр Фядулаў.

Модулі будуць выкарыстоўваць перадусім раённыя паліклінікі, каб звязвацца з калегамі з абласцей і сталіцы ды кансультавацца ў рэжыме он-лайн. Кошт беларускага тэлекансультацыйнага абсталявання – прыкладна $ 5 тыс. Аналагічны замежны варыянт каштуе $ 15–30 тыс. Паводле Фядулава, выдаткі акупяцца праз 7–8 месяцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў