Чарговая дэвальвацыя. Адзіны курс – 8680 рублёў за долар


Гэта вынік гандляванняў, праведзеных сёння на аб’яднанай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы замест асноўнай і дадатковай, якія адбываліся дагэтуль. Дэвальвацыя з пачатку года склала 189%.

Курс, які ўсталяваўся на біржы зыходзячы з попыту і прапановы, будзе афіцыйным курсам Нацыянальнага банку з 21 кастрычніка і будзе змяняцца па выніках наступнага гандлявання. Нацбанк мае намер праводзіць мінімальныя валютныя інтэрвенцыі, накіраваныя на згладжванне рэзкіх ваганняў абменнага курсу.

Межы ваганняў кошту кошыка валютаў, вызначаныя на 2011 г., адмяняюцца. Усталяваныя раней прыярытэтныя кірункі куплі замежнай валюты (для аплаты вырабаў медычнага прызначэння, прыроднага газу і электраэнергіі) таксама адмяняюцца.

Па выніках гандлявання 19 кастрычніка на беларускай валютнай біржы рынкавы курс долара ЗША склаў Br 8790, еўра – Br 12 160, расейскага рубля – Br 283. Афіцыйны курс долара ЗША ўсталяваны на ўзроўні Br 5712, еўра – Br 7892,84, расейскага рубля – Br 184,7.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары