Мытны саюз пашыраецца


Кіраўнікі ўрадаў краінаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці прынялі рашэнне аб далучэнні Кыргызстану да Мытнага саюзу, у які на цяпершні момант уваходзяць Расея, Беларусь і Казахстан.

Паводле генеральнага сакратара супольнасці Таіра Мансурава, цяпер ствараецца працоўная група ў гэтым пытанні, пасля урад Кыргызстану плануе падаць свае прапановы што да плану далучэння.

Акрамя гэтага, падчас нарады ЕўрАзЭС узгаднілі, што антрыкрызісны фонд супольнасці можа аказаць дапамогу Кыргызстану. “Створаны антыкрызісны фонд, частка ягоных рэсурсаў пайшла на падтрыманне эканомік Беларусі ды Таджыкістану, і зараз у сціслым складзе мы абмяркоўвалі неабходнасць такой дапамогі ў адносінах Кыргызстану”, – заявіў прэм’ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары