Удзельнікі “ланцугу неабыякавых” не дайшлі да Адміністрацыі прэзідэнта


Прыкладна каля 30 чалавек выйшлі на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі зніклых, палітзняволеных, а таксама расцяжкаю “Свабоду Аўтуховічу”. Сёння, у Дзень беларускай салідарнасці, дэмакратычныя актывісты ўжо традыцыйна зладзілі ў Менску акцыю “Ланцуг неабыякавых людзей”.

Маладзёны, а з імі прэтэндэнт на прэзідэнцтва Мікола Статкевіч, лідар АГП Анатоль Лябедзька, сустаршыня партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павал Севярынец, кіраўнік “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч прастаялі ў ланцугу каля 15 хвілінаў.

Потым удзельнікі рушылі праспектам Незалежнасці ў бок ГУМу, каб праз падземны пераход прайсці да Адміністрацыі прэзідэнта. Аднак шлях да рэзідэнцыі маладзёнам перакрылі людзі ў цывільным, якія назваліся працаўнікамі міліцыі ды аховы парадку Менгарвыканкаму. Пасля непрацяглага супрацьстаяння ўдзельнікі акцыі вымушаныя былі разысціся.

Правакацыяў з абодвух бакоў не было. Паводле папярэдніх звестак, акцыя скончылася без затрыманняў.

belsat.eu

Стужка навінаў