У Аўстраліі – спаборніцтвы аўтаў на сонечных батарэях


У штаце Паўднёвая Аўстралія праходзяць спаборніцтвы паміж аўтамі на сонечных батарэях.

37 незвычайных аўтаў удзельнічаюць у гонцы на адлегласць 3 тыс. км паміж гарадамі Дарўін і Эдэлаід. Наперад выходзіць японская каманда «Tokai», якая першаю дабралася да Паўднёвай Аўстраліі: моцны вецер зносіў машыны, што ехалі наперадзе.

На другім месцы – каманда «Nuon» з Нідэрландаў. Кіраўнік каманды Пір ван Зонэвэлд мяркуе, што ў іх ёсць магчымасць наблізіцца да лідара гонкі. На 80 км ад каманды з Нідэрландаў адстае экіпаж з Мічыганскага ўніверсітэту, якому ўсё яшчэ даводзіцца пераадольваць дым ад пажараў у кустоўі, што замінае руху.

Сонечныя аўтамабілі, паводле плану, дасягнуць канечнай кропкі маршруту, гораду Эдэлаід, заўтра, 20 кастрычніка.

belsat.eu

Стужка навінаў