На Дзяды – два шэсці і два мітынгі


Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ хоча правесці ў Менску два шэсці і два мітынгі, прысвечаныя дню памінання продкаў: 30 кастрычніка і 6 лістапада.

Як паведаміў адказны сакратар Управы КХП-БНФ Алесь Чахольскі, у менскі гарвыканкам і аблвыканкам яшчэ 4 кастрычніка падалі заяўку на правядзенне 30 кастрычніка шэсця да ўрочышча Курапаты: «Маршрут традыцыйны. Збор а 10:30 каля гадзіннікавага заводу «Луч», потым шэсце па праспекце Незалежнасці, па вуліцах Каліноўскага, Сядых, Гамарніка, Мірашнічэнкі. Пачатак мітынгу ў Курапатах запланаваны на 15:00».

Акрамя таго, КХП-БНФ падало ў Менгарвыканкам заяўку на другое традыцыйнае шэсце. Яно мае прайсці 6 лістапада ад камвольнага камбінату да памятнага крыжа ў Лошыцкім яры. «Таксама традыцыйна збор а 12:00 каля камвольнага камбінату, рух па вуліцы Маякоўскага да яру», – расказаў Чахольскі.

Пакуль адказу на заяўкі няма, адзначыў ён.

belsat.eu

Стужка навінаў