Расея: беларускія памежнікі прапускаюць кантрабанду


У выніку праз нашу краіну ў Расею транзітам паступае няякасны алкаголь з Малдовы і Грузіі

У прыватнасці, кантрольны орган “Расейскі спажывецкі нагляд” сцвярджае, што: “нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні з-за невыканання Беларуссю абавязацельстваў, прынятых у рамках Мытнага саюзу, працягвае павялічвацца аб’ём кантрабанднага алкаголю, што паступае праз Беларусь. Гэта вымушае нас зрабіць больш жорсткім кантроль над транзітным гандлем”.

Якім чынам будуць выконвацца гэтыя абяцанні, пакуль невядома, бо мяжа з Расеяй фактычна адсутнічае. Раней улады Расеі абвінавачвалі Беларусь у масавых пастаўках кантрабанднай мінеральнай вады “Баржомі”. Сцвярджалася, што гэты бізнэс шырока налажаны і курыраваўся беларускім прадпрыемствам “Класічныя віны”.

У прэсавай службе Дзяржаўнага мытнага камітэту абвяргаюць інфармацыю пра тое, што беларускія мытнікі прапускаюць кантрабанду. “Партыі кантрабанднага алкаголя ўвесь час затрымліваюцца нашымі супрацоўнікамі. Сёлета было выяўлена каля 11 тыс. правапарушэнняў заканадаўства. Найбольш часта сустракаюцца наступныя віды кантрабанды: незаконны правоз адзення, абутку, кампутараў, бытавой тэхнікі, тытунёвых, алкагольных вырабаў. Па алкаголю – было канфіскавана больш за 2 тоны кантрабанды на мяжы з Беларуссю. Па ўсіх фактах праведзена разбіральніцтва ў адпаведнасцю з законам, таму абвінавачванні з боку Расеі з’яўляюцца неабгрунтаванымі”, – паведаміла працаўнік прэсавай службы мытнага камітэту Кацярына Шатохіна

belsat.eu

Стужка навінаў