Лукашэнка: Прэзідэнцкія выбары – гэта яшчэ не пік напругі


Парламенцкія выбары будуць больш напружаныя за прэзідэнцкія, заявіў кіраўнік Беларусі. Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі пройдуць не пазней за верасень 2012 г.

Гэта абмяркоўвалася 18 кастрычніка, калі старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына выступала з дакладам перад Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе “БелТА” са спасылкаю на прэс-службу прэзідэнта.

“Мы ўжо думалі, што мінулая выбарчая кампанія будзе пікам напругі ў краіне, але думаю, мы глыбока памыляліся. Я аналізую ўсе сегменты выяўлення грамадскай думкі і бачу, што ўжо сёння пачынаюць нагнятаць сітуацыю ў нашым грамадстве, натуральна, выкарыстоўваючы нейкія праблемныя моманты: фінансавае становішча, эканоміку і г. д.”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік Беларусі заявіў, што зменаў у выбарчым заканадаўстве чакаць не варта.

У сваю чаргу старшыня Цэнтрвыбаркаму адзначыла, што парламенцкія выбары мусяць прайсці не пазней за 26 верасня 2012 г. Колькасць выбарчых акруг таксама застанецца нязменная (ішла гаворка пра павелічэнне іх ліку ў сталіцы ў сувязі з ростам насельніцтва).

belsat.eu

Стужка навінаў