Праўладны Саюз пісьменнікаў выбірае старшыню


Сёння ў Менску на з’ездзе Саюзу пісьменнікаў Беларусі (СПБ) адбудуцца выбары старшыні. Цяпер на чале прыўладнага саюзу стаіць Мікалай Чаргінец, былы генерал-маёр міліцыі, старшыня Камісіі міжнародных справаў і нацыянальнай бяспекі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

З 2006 г. у Беларусі дзеюць два пісьменніцкія саюзы. Менавіта тады Саюз пісьменнікаў Беларусі, заснаваны ў 1934 г., быў перайменаваны ў Саюз беларускіх пісьменнікаў (СБП). Узначаліў яго Алесь Пашкевіч. А наваствораны саюз, якім кіруе Мікалай Чаргінец, забраў сабе назву самай сталай творчай арганізацыі Беларусі.

Вядомы блогер Яўген Ліпковіч выказаў сваё стаўленне да творчасці дзейнага старшыні СПБ Мікалая Чаргінца: “Вельмі сумна, што ў Беларусі Саюз пісьменнікаў ачольвае чалавек, які піша такія кнігі. Я спрабую звярнуць увагу ўладаў на тое, што выдаецца за нашыя грошы. Ягоныя кнігі выдадзеныя дзяржаўным выдавецтвам за нашыя падаткі, дзесяць гадоў прадаюцца ў “Цэнтральнай кнігарні”… Чаму гэтак адбываецца? – пытаецца Яўген Ліпковіч. – Амерыка або Францыя, якія далі свету выдатную літаратуру, абыходзяцца без саюзаў пісьменнікаў. У іх ёсць ПЭН-цэнтры, іншыя пісьменніцкія арганізацыі – і яны добра жывуць! А ў нас мала таго, што ёсць нейкія саюзы, дык дзяржава яшчэ выдаткоўвае грошы на такую псеўдакультуру!”

belsat.eu

Стужка навінаў