Ізраіль – «Хамас»: абмен адбыўся


Сяржант ізраільскага войска Гіляд Шаліт, якога больш за пяць гадоў таму захапілі баевікі “Хамас”, перададзены ізраільскаму боку. Адначасова з гэтым на волю выпушчаныя 477 палестынцаў, што былі вязнямі ізраільскіх турмаў. Яшчэ больш за 500 вязняў вызваляць у лістападзе.

Абмен ізраільскім судом палоннага жаўнера на сотні вязняў, асуджаных за напады і тэрарызм, выклікаў неадназначную рэакцыю ў ізраільскім грамадстве. Тым не менш угода атрымала зялёнае святло ад Вярхоўнага суда Ізраілю позна ўвечары ў панядзелак (17 кастрычніка).

Пасля вызвалення Гіляда Шаліта пераправяць на верталёце на адну з паветраных базаў у цэнтры Ізраілю, дзе яго сустрэне прэм’ер-міністр краіны Бэньямін Нэтаньягу і сям’я жаўнера. У сваю чаргу сотні палестынцаў ад ночы дзяжураць ля пунктаў пропуску ў чаканні вызваленых сваякоў.

belsat.eu

Стужка навінаў