Коста-Рыка: развітанне з легендарным Поча


У Коста-Рыцы развіталіся з улюбёнцам мясцовых жыхароў ды шматлікіх турыстаў – ручным кракадзілам Поча.

Цягам васьмі апошніх гадоў Поча быў адною з галоўных цікавостак выспы – рэптылія даўжынёю 4,5 метры выступала разам са сваім гаспадаром Гілбэрта Шэдэнам перад турыстамі. Паводле адмыслоўцаў, такія жывёліны, як кракадзілы і алігатары, практычна не надаюцца дрэсіроўцы і вельмі небяспечныя для людзей. Гісторыя ж з Поча – гэта хутчэй выключэнне. Распавядаюць, што ўладальнік Гілбэрта Шэдэн знайшоў Поча ў рацэ з агнястрэльнымі ранамі ды вярнуў рэптылію да жыцця.

Падчас супольных шоу Поча, вагою каля пяцісот кілаграмаў, ды ягоны ўладальнік Гілбэрта імітавалі барацьбу ў вадзе. Але завяршалася шоу заўсёды прымірэннем. “Гэта былі дачыненні, якія адчувалі толькі мы з Поча”, – гаворыць Гілбэрта.

У цырымоніі развітання з Поча ўзялі ўдзел сотні мясцовых жыхароў. Шмат хто з іх не хаваў слёзаў.

belsat.eu

Стужка навінаў