Паўстанне супраць паўстанцаў


Палкоўнік Кадафі не здаецца.

У пятніцу некалькі дзясяткаў ягоных узброеных прыхільнікаў атакавалі байцоў лівійскай Нацыянальнай пераходнай рады (НПР). Яны занялі цэлы сталічны раён Абу-Слім, жыхары якога і так збольшага падтрымліваць Кадафі. Хутка туды прыбылі машыны з жаўнерамі НПР, урад працягвае дасылаць у раён дадатковыя сілы. Абодва бакі выкарыстоўвалі цяжкую аўтаматычную зброю. Праз некалькі гадзінаў баі распачаліся і ў прадмесцях сталіцы – Таджуру і Джанджур. Гукі стрэлаў чуваць і ў гарадскіх раёнах Звара і Салах-эд-Дын.

Палкоўнік Кадафі абвесціў гэтую пятніцу пачаткам “паўстання 14 кастрычніка супраць здрайцаў і NATO”. Выступіўшы праз новы тэлеканал “Аль-Мукавама” (“Супраціў”), ён заявіў пра хуткае вызваленне Лівіі ды заклікаў грамадзянаў “асэнсаваць сваю адказнасць за лепшую будучыню краіны ды выканаць свой абавязак перад радзімаю”.

Лаялісты не маглі абраць лепшага часу – асноўныя сілы НПР цяпер далёка ад сталіцы трымаюць аблогу роднага гораду Кадафі – Сырту.

belsat.eu

Стужка навінаў