Чарговае падаражэнне паліва?


Паводле традыцыйна неафіцыйнай інфармацыі заўтра за літр дызельнага паліва прыдзецца аддаць 5800 рублёў.

У прэс-службе “Белнафтахіму” каментару атрымаць не удалося – тэлефон прэсавай службы не адказваў.

Наколькі вырасце цана – дакладна невядома, але ўжо сёння на запраўках былі вялікія чэргі.

Калі чуткі апраўдаюцца, гэта будзе ўжо дзевятае па колькасці змяненне цэнаў на паліва з пачатку 2011 года.

Апошні раз кошты на паліва ўзнімаліся 1 кастрычніка, прыкладна на 3%. На сёння 1 літр бензіну АІ-92 каштуе 4820, АІ-95 — 5200, дызельнае паліва — 5100, Н-80 — 4600.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары