Амерыканцы згубіліся ў кукурузе


Амерыканская сям’я згубілася ў кукурузным полі гораду Дэнвэрз (Danvers) штату Масачусэтс. Разгубленыя сужэнцы патэлефанавалі ў 911 і папрасілі іх знайсці.

Сітуацыя мела месца на “Connars Farm” амерыканскага Дэнвэрзу. Сям’я з двума дзецьмі (адному ўсяго тры тыдні) прыехала на ферму, каб прагуляцца па знакамітым кукурузным лабірынце. Незадоўга да закрыцця атракцыёну яны зразумелі, што не могуць самастойна знайсці выйсце. Тады жанчына патэлефанавала ў 911. На дапамогу выправіліся паліцыянты з сабакам. Сужэнцы голасна крычалі з лабірынту і ўжо праз паўтары хвіліны былі выратаваныя. Як аказалася, людзі былі ўсяго за восем метраў ад выйсця. Уладальнік фермы Боб Конарз заяўляе, што дагэтуль нічога падобнага не здаралася. Большасць наведнікаў лічыць забаўным згубіцца ў кукурузе і самастойна знайсці выйсце.

На месцы, дзе згубілася сям’я, Боб Конарз хоча размясціць памятную таблічку са словамі “Шчаслівае месца”. Варта дадаць, што у ЗША лабірынты – даволі папулярная забава. Найвялікшы з іх месціцца ў штаце Каліфорнія. Ягоная плошча – 180 тысячаў квадратных метраў.

belsat.eu

Стужка навінаў