Не шоу, а шчырыя вочы клоўна


У Менску праходзіць сустрэча беларускіх і японскіх шпітальных клоўнаў.

Японскі бок рэпрэзентоўваюць 11 клоўнаў з гораду Сэндай (Sendai) – пабраціма беларускай сталіцы, з беларускага боку ў сустрэчы бяруць удзел больш як дваццаць шпітальных клоўнаў з Менску, Бабруйску, Горадні ды Берасця.

Клоўны наведалі пацыентаў 2-й дзіцячай больніцы, якія надоўга запомняць візіт нечаканых вясёлых гасцей.

Адзін з іх, Хасімота Дзюндзі, сказаў у інтэрв’ю: “У Японіі сёння каля паўсотні клоўнаў, якія працуюць з хворымі. Калі будзе магчымасць, з задавальненнем прыеду і ў налета”.

А айчынны клоўн Антоша растлумачыў, чым шпітальны клоўн адрозніваецца ад звычайнага: “Інтымнасцю, напэўна. У нас крышку іншыя ўмовы, мы ж часцей за ўсё індывідуальна працуем. Гэта не шоу, не манеж, тут – ён і я. Калі я нават фокус паказваю, то вось гэтыя шчырыя вочы – яны бачныя. У цырку або ў тэатры ты не ўбачыш гэтага”.

belsat.eu

Стужка навінаў