Малому бізнесу абяцаюць рэформы


Сістэма дзяржаўнага падтрымання дробнага прадпрымальніцтва, якая склалася ў Беларусі на сёння, будзе ўдасканальвацца і рэфармавацца. Пра гэта заявіў дырэктар дэпартаменту прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Аляксандр Груздаў на рэспубліканскай канферэнцыі «Роля інфраструктуры падтрымання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў развіцці прадпрымальніцтва. Мэты і задачы».

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрасілі прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, суб’ектаў інфраструктуры падтрымання малога і сярэдняга прадпрымальніцтва з Беларусі, а таксама з Нямеччыны і Польшчы. Удзельнікі канферэнцыі разлічваюць на канструктыўны дыялог, які б мог забяспечыць імпульс для развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі.

«Мы вывучаем замежны досвед, зыходзячы з нашых рэаліяў, – адзначыў Аляксандр Груздаў. – Але тое, што сістэма дзяржпадтрымання прадпрымальніцтва будзе ўдасканальвацца і рэфармавацца, – гэта адназначна».

Згодна з даследаваннямі, праведзенымі ў межах праекту «Doing Business», што падтрымліваецца Сусветным банкам, Беларусь займае апошняе, 183-е месца паводле складанасці аплаты падаткаў.

belsat.eu

Стужка навінаў