Івашкевіч будзе судзіцца з БТ


У сваёй праграме “У цэнтры ўвагі” БТ заявіла, што на правядзенне Народнага сходу адзін з яго арганізатараў, Віктар Івашкевіч, прасіў у нямецкага фонду 340 тысяч долараў. Сам Івашкевіч катэгарычна не згаджаецца і падае ў суд.

Сюжэт паказалі ў эфіры БТ 9 кастрычніка. Івашкевіча абвінавацілі ў тым, што на рыхтаванне сходу ён прасіў грошай у Маршала Ёрга Форбрыга – дырэктара Нямецкага фонду. Была названая і сума – 340 тысяч долараў. Віктар Івашкевіч зняпраўджвае гэтую інфармацыю. У інтэрв’ю “Белсату” палітык заявіў: “Сэнс у тым, што тых, хто гэта выявіў, мусяць знайсці ды пакараць, фактураю, напрыклад”.

Паводле спадара Івашкевіча, сюжэт БТ уразіў яго асабіста: “Раней крытыкавалася апазіцыя ў цэлым, на мой адрас абвінавачанняў не было, а цяпер назвалі маё прозвішча, і яны мусяць шукаць доказаў, каб пацвердзіць інфармацыю”.

belsat.eu

Стужка навінаў