Афіны: тэракт у прэстыжным раёне?


Паліцыя Афінаў не выключае, што начны выбух у прэстыжным гандлёвым раёне грэцкай сталіцы мог быць тэрактам. Паводле іншай версіі, выбух мог зарганізаваць адзін з уладальнікаў крамы, бо не мог расплаціцца з пазыкамі.

Магутны выбух прагрымеў а 4-й раніцы паводле мясцовага часу. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдняй інфармацыі, узарвалася самаробнае выбуховае прыстасаванне з гадзіннікавым механізмам. У выніку былі пашкоджаныя вітрыны не менш як 30 крамаў. Уладальнікі крамаў пачалі прыбіраць смецце.

Аналітыкі не выключаюць, што выбух маглі зладзіць незадаволеныя з дзяржаўнай палітыкі жорсткай эканоміі. З-за эканамічных праблемаў урад Грэцыі быў вымушаны радыкальна скараціць выдаткі ў бюджэтнай сферы. Гэты прывяло да зніжэння заробкаў і масавых скарачэнняў. Акрамя таго, тысячы бізнесоўцаў з прычыны крызісу збанкрутавалі і не ў стане выплаціць пазыкі.

belsat.eu
https://youtu.be/vGFIovTd0So

Глядзі таксама
Каментары