Вольга Паповіч у “Гарачым каментары”


У адной з самых гучных судовых справаў нашай часткі Еўропы пастаўленая кропка. Экс-прэм’ера Украіны Юлію Цімашэнку асудзілі на сем гадоў турмы.

Вырак Цімашэнцы – 7 гадоў турмы з пазбаўленнем права займаць уладныя пасады на 3 гады. Дадаткова экс-прэм’ер мае кампенсаваць «у поўным аб’ёме» страты, якія падпісаны ёю газавы кантракт з Расеяй нанёс «Нафтагазу Ўкраіны». Сума выплатаў украінскай дзяржавы – 187 мільёнаў долараў.

Палітычная аглядальніца не дзівіцца такому выраку. “Было прадказальна, што Цімашэнку асудзяць. Улады Украіны хацелі паказаць і Украіне, і сваім суседзям, што гэтая ўлада “канкрэтная” і даводзіць справы да канца”, – упэўненая спадарыня Паповіч.

Разам з гэтым, вырак Цімашэнцы дае шанец на аб’яднанне для ўсіх апазіцыйных палітычных сілаў краіны, бо невядома, хто з апанентаў Януковіча трапіць за краты наступным.

“Паводле апошніх звестак сацыялагічных апытанняў, адзін з найбольш вядомых апазіцыйных лідараў Арсеній Яцэнюк можа перамагчы Януковіча, калі б выбары адбываліся зараз. Гэта значыць, што апазіцыя ў асобе Яцэнюка можа паспяхова існаваць і дзеяць”, – мяркуе палітолаг.

На гэта ўплывае і тое, што Данецк – адзін з рэгіёнаў, дзе дзейны прэзідэнт меў абсалютнае падтрыманне, – не задаволены палітыкаю ўлады. І ў эканамічным і ў сацыяльным аспектах. І гэтае незадавальненне расце.

belsat.eu

Стужка навінаў