У менскім Палацы тэнісу першая ракетка Беларусі правяла майстар-клас для юных спартоўцаў.
Пакінуўшы турнір у Пекіне праз хваробу, яна, тым не менш, знайшла час для сустрэчы з маладою зменаю беларускага тэнісу.
У Менску Вікторыя плануе аднавіцца і адпачыць, каб хутчэй вярнуцца да спаборніцтваў.
belsat.eu