Крэдыт на беларускую АЭС ужо распрацоўваецца


Пра гэта заявіў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Юрый Рымашэўскі.

Рымашэўскі нагадаў, што 11 кастрычніка дзве краіны падпісалі кантрактнае пагадненне. “Беларусі неабходна развіваць альтэрнатыўную энергетыку, – лічыць намеснік міністра. Нягледзячы на абяцанні Расеі ўвесці для Беларусі паніжальны каэфіцыент на прыродны газ, у сувязі з ростам цэнаў на газ на сусветных рынках гэты паніжальны каэфіцыент не будзе занадта адчувальны для Беларусі”, – заявіў чыноўнік.

Рымашэўскі паведаміў, што прапрацоўваюцца пытанні, звязаныя са здабычаю ды выкарыстаннем беларускіх радовішчаў бурага вугалю, павелічэннем здабычы торфу і ўцягвання яго ў энергабаланс. “Аднак праблему энергетычнай бяспекі гэта не развяжа, – перакананы намеснік міністра. – Таму мы ідзём на больш кардынальныя крокі: будаўніцтва АЭС, буйных каскадаў ГЭС на нашых рэках, а ў перспектыве – ветрапаркаў”.

У сваю чаргу першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віталь Кулік запэўніў, што “Мінпрыроды сур’ёзна працавала над праектам АЭС у частцы ацэньвання ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, якую падалі праектанты”. “Мы сцвярджаем, што праект адпрацаваны дастаткова добра, – лічыць ён. – Апошняе заключэнне Інстытуту геахіміі і аховы навакольнага асяроддзя Нацыянальнай акадэміі навук Украіны пацвярджае, што праектныя і пазапраектныя аварыі акажуць уздзеянне практычна толькі на тэрыторыю станцыі”.

Ён паведаміў, што падтрымліваецца сталы кантакт з літоўскім бокам – вядзецца ліставанне, прайшлі слуханні ў Вільнюсе, кансультацыі з шырокім колам прадстаўнікоў літоўскіх спецыялістаў і грамадскасці, дэпутатаў Сейму. “Мы даказалі, што праект нашай станцыі адпавядае ўсім стандартам бяспекі, – паведаміў Кулік. – Спецыялісты гэта разумеюць, а вось палітыкі, на жаль, стараюцца прыўнесці штосьці такое, каб зарабіць пункты на гэтай тэме”.

belsat.eu

Стужка навінаў