«Чорны спіс»: цяпер суддзі, пракуроры і турэмнікі


Прозвішчы яшчэ 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўразвязу і чые рахункі ды актывы мусяць быць замарожаныя, апублікаваў афіцыйны часопіс Еўразвязу. Да спісу далучылі суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў палітычных працэсах, а таксама дзяржаўных чыноўнікаў, якія маюць дачыненне да справаў палітвязняў:

Валерый Камісараў – суддзя Менскага гарадскога суда, які разглядаў касацыйныя скаргі Змітра Дашкевіча, Эдуарда Лобава, Аляксандра Атрошчанкава, Змітра Новіка і Аляксандра Малчанава;

Уладзімір Сцяпурка – суддзя Менскага гарадскога суда, які разглядаў касацыйныя скаргі Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца, Змітра Бандарэнкі, Дзмітрыя Дароніна, Сяргея Казакова, Уладзіміра Лобана, Віталя Мацукевіча, Яўгена Сакрэта, Алега Федаркевіча;

Сяргей Хрыпач – суддзя Менскага гарадскога суда, разглядаў касацыйныя скаргі экс-кандыдатаў на прэзідэнта Андрэя Саннікава, Міколы Статкевіча, Дзмітрыя Вуса, Уладзіміра Някляева, а таксама Андрэя Дзмітрыева, Іллі Васілевіча, Фёдара Мірзаянава, Алега Гнедчыка, Аляксандра Класкоўскага, Аляксандра Квяткевіча, Дзмітрыя Буланава;

Васіль Назаранка – суддзя Менскага гарадскога суда, які разглядаў касацыйныя скаргі Васіля Парфянкова, і як чалец судовай калегіі – Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава;

Вольга Камароўская – суддзя Менскага гарадскога суда, якая разглядала касацыйныя скаргі Андрэя Саннікава, Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца, Аляксандра Атрошчанкава, Змітра Новіка, Аляксандра Малчанава, Іллі Васілевіча, Фёдара Мірзаянава, Алега Гнедчыка, Уладзіміра Яроменкі;

Вікторыя Зайцава – суддзя Менскага гарадскога суда, якая разглядала касацыйныя скаргі Андрэя Саннікава, Іллі Васілевіча, Фёдара Мірзаянава, Алега Гнедчыка, Уладзіміра Яроменкі;

Тамара Унукевіч – суддзя Менскага гарадскога суда, якая разглядала касацыйныя скаргі Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева, Паўла Севярынца;

Ігар Крот – суддзя Менскага гарадскога суда, які разглядаў касацыйную скаргу Васіля Парфянкова;

Уладзімір Храбостаў – суддзя Менскага гарадскога суда, які разглядаў касацыйную скаргу Васіля Парфянкова;

Людміла Ігнатовіч-Мішнева – пракурор Менскага гарадскога суда, якая ўдзельнічала ў разглядзе касацыйнай скаргі Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава;

Сяргей Ермаліцкі – начальнік Шклоўскай калоніі, “адказны за бесчалавечнае абыходжанне з асуджаным экс-кандыдатам на прэзідэнта Міколам Статкевічам”;

Аляксандр Кавалёў – начальнік калоніі ў Горках, “адказны за бесчалавечнае абыходжанне з асуджанымі, асабліва – за пераслед і катаванні грамадзянскага актывіста Змітра Дашкевіча”;

Уладзімір Палуян – міністр падаткаў і збораў, які мае дачыненне да крымінальнага пераследу праваабаронцы Алеся Бяляцкага;

Уладзімір Корнаў – суддзя Менскага гарадскога суда, які адхіліў хадайніцтва абароны арыштаванага Алеся Бяляцкага аб змене для яго захады стрымання;

Максім Шастакоў – пракурор, які ўдзельнічаў у разглядзе ў судзе Першамайскага раёну Менску хадайніцтва абароны Бяляцкага аб змене для яго захады стрымання;

Вольга Герасімовіч – пракурор, якая ўдзельнічала ў разглядзе ў Менскім гарадскім судзе хадайніцтва абароны Бяляцкага аб змене для яго захады стрымання.

Такім чынам, на сёння ў спісе беларускіх чыноўнікаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі Еўразвязу, 208 чалавек і тры беларускія кампаніі – ЗАТ “Белтэхэкспарт”, ЗАТ “Спорт-пары” і ПУП “БТ Тэлекамунікацыі”. Усе яны падкантрольныя бізнесоўцу Уладзіміру Пефціеву, які таксама фігуруе ў спісе Еўразвязу як “асоба, звязаная з прэзідэнтам Лукашэнкам і ягонаю сям’ёй”.

belsat.eu

Стужка навінаў