Актывісткі “Femen” – супраць “Еўра-2012” ва Украіне


https://youtu.be/-zlMxRYuvcU
Яны перашкодзілі з помпаю адкрыць стадыён “Алімпійскі”, дзе плануецца правесці фінальны матч чэмпіянату “Еўра-2012”.

На адкрыццё кіеўскага стадыёну (паводле медыяў, на яго рамонт пайшло 600 млн еўраў) сабралася каля 60 тысячаў чалавек. У цырымоніі ўдзельнічаў і прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч. На адкрыцці выступалі каля дзвюх тысячаў артыстаў, у тым ліку калумбійская поп-зорка Шакіра.

Урачыстасці, аднак, перапыніла група актывістак “Femen”, дзяўчаты выбеглі топлес на пустое поле, працаўнікі службы бяспекі не змаглі перахапіць іх. Фемінісцкая група лічыць, што чэмпіянат будзе стымуляваць секс-турызм ва Украіне.

Стадыён мусіў быць гатовы ў чэрвені, але рамонт зацягнуўся ажно да кастрычніка. Гэта выклікала заклапочанасць з боку УЕФА, у красавіку 2010 г. арганізацыя пагражала забраць ва Украіны права на правядзенне чэмпіянату.

Першы матч, Украіна–Германія, пройдзе 11 лістапада.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары