У Літве – скандал з п’яным беларускім дыпламатам


Яраслаў Дзікціеўскі – дарадца беларускага амбасадара ў Вільні – на дыпламатычным аўце ўвечары 6 кастрычніка ўрэзаўся ў мікрааўтобус, які з-за гэтага пратараніў яшчэ адзін аўтамабіль.

Паводле сведчанняў праваахоўнікаў, дыпламат быў абсалютна п’яны. Тым не менш, прайсці праверку на ўтрыманне алкаголю ў крыві адмовіўся. Здарэнне Дзікціеўскі патлумачыў тым, што стаміўся на працы і заснуў за стырном. Праз дыпламатычную недатыкальнасць паліцыя не магла затрымаць дарадцу амбасады. Таму Дзікціеўскага перадалі прадстаўнікам амбасады Беларусі. Адметна, што кіроўца аўтамабіля дыпламатычнай місіі, які прыехаў па Дзікціеўскага, выказаў неадназначную рэакцыю на сітуацыю.

“Ён спачатку стаў закрываць аб’ектыў маёй камеры і прапанаваў пайсці пагуляць – так, вельмі жорстка. А пасля таго, як пасадзіў дыпламата ў аўтамабіль, пачаў свістаць, пагражаць і прапановаў даць мне ў твар!” – распавёў “Белсату” Яўнюс Матоніс з крымінальнага аддзелу TV LNK.

Аднак прадстаўнікі медыяў нагадалі працаўнікам беларускай амбасады, што тыя не ў сябе на радзіме, а ў дэмакратычнай краіне, дзе ўсе дзеюць у адпаведнасці з законам.

belsat.eu

Стужка навінаў