У Менску выбралі самых прыгожых студэнтак


На конкурсе сярод студэнтак сталічных універсітэтаў “Краса Менску” першае месца заняла Дыяна Грыгальчык з Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту, другое – Таццяна Рыкавец з Міжнароднага інстытуту працоўных і сацыяльных адносінаў, трэцяе – Ганна Гваноўская з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту фізічнай культуры.

Пераможца конкурсу “Краса Менску” атрымала ў падарунак пуцёўку на дваіх у Тайланд, дзяўчыны, якія занялі другое і трэцяе месцы, – ноўтбукі.

Як паведаміў БелаПАН дырэктар парталу 360.by Юрый Рэут, выніковаму конкурсу папярэднічалі чатыры паўфіналы, якія праходзілі апошнія шэсць тыдняў. З больш як 40 прэтэндэнтак журы выбрала 15 дзяўчат, якія на фінальным конкурсе прэзентавалі візітку, творчы нумар і тры дэфіле: у купальніках, вечаровых сукенках і ўборах у стылі “casual”.

“Дзяўчаты зрабілі практычна немагчымае – за два тыдні падрыхтавалі ды адрэпетавалі новы нумар. Гэта характарызуе іх як творчых асобаў”, – адзначыў Рэут.

“Для мяне кожны конкурс у жыцці быў малою паразаю, таму я не чакала, што калісьці схаплю гэтую белую птушку. Я вельмі радая”, – падзялілася ўражаннямі пераможца конкурсу Дыяна Грыгальчык.

belsat.eu

Стужка навінаў