Невялікая перамога


Камісія Менскага гарадскога суда разгледзела скаргу Насты Палажанкі на прысуд, вынесены ёй у судзе Цэнтральнага раёну Менску 19 верасня, і прыняла рашэнне адправіць справу на перагляд.

Як распавяла “Белсату” актывістка, рашэнне сталася для яе нечаканасцю: “Нарэшце беларуская судовая сістэма прыслухалася да довадаў фактычна пацярпелага ад дзеянняў міліцыянтаў”. Наста Палажанка гаворыць, што ў скарзе яна ўказала на шматлікае парушэнне сваіх правоў. Міліцыянты, што затрымлівалі маладафронтаўку, парушылі яе права на абарону, працяглы час утойвалі ад сваякоў, дзе яна, скарысталіся ейным мабільным тэлефонам, каб рассылаць ілжывыя смс-паведамленні, і ўвогуле, як гаворыць дзяўчына, паводзіліся па-бандыцку. Да таго ж, дадае Наста Палажанка, рапарт затрымання не адпавядаў складзенаму на яе пратаколу, а той – рэчаіснасці.

Нагадаем, Насту Палажанку затрымалі 19 верасня нібыта за тое, што яна вывешвала на даху бел-чырвона-белы сцяг. Суддзя Наталля Вайцэховіч абвінаваціла дзяўчыну ў парушэнні парадку правядзення і арганізацыі масавага мерапрыемства (ч. 3. арт. 23.34 КаАП РБ) і прысудзіла ёй 11 дзён арышту.

belsat.eu

Стужка навінаў