Тур: Пасля выбараў еўрапейскі бізнес не сышоў з Беларусі


Намеснік міністра эканомікі пераконвае, што дачыненні Беларусі з Еўразвязам і, сярод іншага, з Нямеччынаю будуць развівацца.

Бізнес не любіць палітычнай траскатні, бізнесу трэба працаваць і зарабляць. Такое гледзішча адносна стасункаў Беларусі з краінамі Еўропы пасля выбараў прэзідэнта краіны ў 2010 г. выказаў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур на Пятым Дні нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Адказваючы на пытанне, ці паўплывалі падзеі снежня 2010 г. на эканамічныя дачыненні Беларусі з Нямеччынаю, намеснік міністра адказаў, што не паўплывалі.

“Напярэдадні выбараў адбыўся беларускі інвестыцыйны форум у Франкфурце. Тыя кантракты, якія былі падпісаныя, той бізнес, які быў зацікаўлены ў Беларусі, ён і застаўся зацікаўлены. Думаю, што сённяшні дзень, Пяты Дзень нямецкай эканомікі, і заўтрашні транспартны кангрэс шмат у чым пакажуць, што еўрапейскі бізнес з Беларусі не сышоў”, – сказаў Андрэй Тур.

“Я мяркую, што сёння-заўтра і ў выступах, і ў прэзентацыях інвестыцыйных праектаў вы ўбачыце развіццё дачыненняў Беларусі – і з Нямеччынаю ў прыватнасці, і з Еўразвязам агулам”, – адзначыў намеснік міністра.

belsat.eu

Стужка навінаў