Рэклама «Белсату» – на «Дажынках»!


Напярэдадні прыезду Аляксандра Лукашэнкі на «Дажынкі» ў Маладзечна прайшла рэкламная акцыя «Белсату». На аўтобусных прыпынках і аўтамабілях у цэнтры гораду на вуліцы Канстанцыі Буйло з’явіліся некалькі сотняў магнітаў з тэкстам: «БТ? Пара змяніць канал! Глядзі «Белсат». На іх змешчаны адрас сайту незалежнага спадарожнікавага тэлеканалу і назва спадарожніку, праз які можна прымаць сігнал «Белсату».

Магніты рэкламнай кампаніі добра трымаюцца на жалезнай паверхні, не забруджваюць і не нішчаць яе. Іх можна здымаць і чапляць у іншых месцах.

Рэакцыя маладзечанцаў на акцыю была цёплая. Абышлося без затрыманняў, нягледзячы на пільны кантроль міліцыі з нагоды «Дажынак».

Глядзі таксама
Каментары