Бензін не спыніўся


Анансаваная акцыя аўтааматараў супраць павышэння коштаў на бензін (на 5 % з 1 кастрычніка) не адбылася.

Кіроўцам прапаноўвалася 3 кастрычніка пасля 19:00 ў Менску на праспектах Незалежнасці (ад плошчы Якуба Коласа да ГУМу) і Пераможцаў (ад вуліцы Няміга да вуліцы Ігнаценкі) зніжаць хуткасць да 20–30 км/г і ўключаць аварыйную сігналізацыю або спыняцца, адкрываць капот і праводзіць «рамонт», выставіўшы за машынай адпаведны знак.

Аўтамабілі на абодвух праспектах рухаліся ў звычайным для гэтага часу рэжыме. На скрыжаваннях праспекту Незалежнасці з прылеглымі вуліцамі дзяжурылі працаўнікі ДАІ, на плошчы Перамогі стаяла міліцэйская машына. Па ходніках снавалі невядомыя з відэакамерамі. А 19:30 адзін аўтамабіль адбуксавалі эвакуатарам з боку плошчы Перамогі да Кастрычніцкай плошчы.

На праспекце Пераможцаў павышанай увагі ДАІ ды спецслужбаў не назіралася.

belsat.eu

Стужка навінаў