Генсек АБСЕ: Было б добра, калі б усе краіны працавалі, як Беларусь


Марк Пэрэн дэ Брышамбо даў пазітыўную ацэнку працы з назіральнікамі.

“Беларусь была вельмі адкрытая, запрашаючы назіральнікаў, – заявіў на сённяшняй прэс-канферэнцыі ў Маскве генеральны сакратар АБСЕ Марк Пэрэн дэ Брышамбо. – Я не памятаю, каб АБСЕ накіроўвала ў Беларусь меней за 400 назіральнікаў на выбары”. Пра гэта піша РІА “Новости”. Ён выказаў пажаданне, каб “усе краіны так працавалі”.

У склад місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЕ па назіранні за прэзідэнцкімі выбарамі ўвайшлі 440 назіральнікаў, у тым ліку 40 доўгатэрміновых.

Першая група доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ прыехала ў Менск 12 лістапада. Яе ўзначальвае амбасадар Герт-Гінрых Арэнс, які ўжо двойчы кіраваў назіральнымі місіямі ў Беларусі: на прэзідэнцкіх выбарах у 2006 г. і на парламенцкіх у 2008-м. Абодва разы ён заяўляў, што не можа даць станоўчай ацэнкі правядзенню выбараў.

besat.eu

Глядзі таксама
Каментары