Пенсіянеры сталі студэнтамі


У Берасці пачаў працу першы ў Беларусі Інстытут трэцяга ўзросту.

У гэтай навучальнай установе змогуць атрымаць дыпломы людзі сталага веку – жанчыны, не маладзейшыя за 55 гадоў, і мужчыны, якім споўнілася 60. Навучанне вядзецца ў некалькіх кірунках: адукацыйным, рэдактарскім, гісторыка-краязнаўчым, маральна-духоўным, культурніцкім, фізічнай актыўнасці.

У інстытуце таксама працуюць творчыя майстэрні. Студэнтамі навучальнай установы ўжо сталі 60 пенсіянераў. Заняткі для іх праводзяць студэнты-валанцёры Берасцейскага ўніверсітэту, спецыялісты медычных цэнтраў ды працаўнікі цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёну Берасця, на базе якога і дзеіць інстытут.

Як паведаміла дырэктарка цэнтру Жанна Стаціўка, “мэта ўстановы – дапамагчы пенсіянерам паспяхова адаптавацца да сучасных умоваў жыцця, заставацца актыўнымі прадстаўнікамі грамадства”.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары