Аўстралія: рэкорды ў бікіні


У Аўстраліі пабіты сусветны рэкорд найвялікшага параду ў бікіні – у ім узялі ўдзел 357 жанчын ва ўзросце ад 15 да 65 гадоў. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны на Кайманавых выспах у чэрвені 2010 г. з 331 удзельніцамі.

Жанчыны ў бікіні распачалі парад ад гандлёвага цэнтру “Gold Coast” ды прайшлі адну мілю ўздоўж пляжу ў Сэрфэрз Пэрадайз.

Цікава, што ўдзел у парадзе быў платны – каля $ 24. На імпрэзе прысутнічалі прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінэса, якія афіцыйна пацвердзілі, што папярэдні рэкорд пабіты аўстралійкамі.

belsat.eu

Стужка навінаў